Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:29 ]  Краіны прыхільныя да тэрарызму чакаюць сур'ёзныя наступствы


МЮНХЕН. Намесьнік міністра абароны ЗША Вулфавіц, выступаючы на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў Мюнхене, папярэдзіў, што краіны, якія падтрымваюць тэрарызм , стаяць перад сур’ёзнымі наступствамі, аднак не ўдакладніў, што гэта могуць быць за наступствы. Вулфавіц сказаў, што на саміце НАТО ў Празе сёлета ў лістападзе ня толькі адбудзецца далейшае пашырэньне Альянсу, але й будзе абвешчаная шырокамаштабная ваенная трансфармацыя для нарошчваньня антытэрарыстычных магчымасьцяў.
XS
SM
MD
LG