Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:44 ]  "Пашырэньне НАТА выгоднае для ўсіх," -- сказаў намесьнік міністра абароны ЗША


МЮНХЭН. Пашырэньне НАТА выгоднае для ўсіх. Пра гэта, у часе выступу на Міжнароднай канфэрэнцыі ў праблемах бясьпекі, заявіў намесьнік міністра абароны Злучаных Штатаў Поль Вульфавіц. Ён сказаў, што пашырэньне ўжо павялічыла стабільнасьць у Эўропе, і гэта выгодна для ўсіх краінаў, улучна з Расеяй. Паводле Вольфавіца, пазыцыя ЗША палягае на тым, што сяброўства ў НАТА павінна быць адкрытым для ўсіх дэмакратычных краінаў, гатовых разам выконваць задачы Супольнасьці. У асобным паведамленьні было сказана, што Вольфавіц заявіў пра патрэбу інтэграцыі ў структуру абароны Расеі.
XS
SM
MD
LG