Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Японія і Расея не дасягнулі прагрэсу ў пытаньні чатырох спрэчных выспаў


ТОКІА. Японія і Расея пагадзіліся супрацоўнічаць у барацьбе супраць глябальнага тэрарызму, але не дасягнулі вялікага прагрэсу ў пытаньні чатырох спрэчных выспаў. Міністар Замежных справаў Японіі Ёрыка Кавагучы і ейны расейскі калега Ігар Іваноў дамовіліся пра чарговую сустрэчу ў Маскве ў сёлетнім сакавіку, каб працягнуць разгляд гэтага пытаньня. Чатыры маленькія выспы былі захопленыя савецкімі сіламі за месяц да канца Другой Усясьветнай вайны. У Расеі іх называюць Паўдзённымі Курыламі, а ў Японіі – Паўночнымі Тэрыторыямі.
XS
SM
MD
LG