ТЫРАНА. Сёньня Міжнародны Валютны Фонд заявіў, што перамовы з Альбаніяй пра пазыку ў 30 мільёнаў даляраў адкладаюцца, пакуль уладная Сацыялістычная партыя не сфармуе новы ўрад. Учора Ўсясьветны Банк заявіў, што замарозіць 70 мільёнаў даляраў, прызначаных на праекты інфраструктуры Альбаніі, калі палітычны крызыс будзе паглыбляцца. Празаходні, памяркоўны прэм’ер-міністар Альбаніі Ілір Мэта сыйшоў ув адстаўку пасьля доўгачасовага канфлікту з уплывовым прэзыдэнтам краіны, былым камуністычным прэм’ерам Фатосам Нано. Пакуль кандыдатуры на месца прэм’ер-міністра Альбаніі ня знойдзена.