Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:15 ]  У пакістанскім войску зьявілася першая жанчына-гэнэрал


ІСЛЯМАБАД. У пакістанскім войску зьявілася першая, цягам усяе гісторыі, жанчына-гэнэрал. Гэта – вайсковы мэдык доктар Шахіда Малік. Гэнэральская ранга была нададзеная ёй загадам прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа. Жанчына ў ранзе гэнэрала – скрайне рэдкая зьява для войска мусульманскіх краінаў. Ва ўзброеных сілах Пакістану, апрача шпіталёў, жанчыны служаць таксама у інжэнэрных і тылавых частках.
XS
SM
MD
LG