Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:17 ]  У Мюнхене адбываецца канфэрэнцыя па бясьпецы


МЮНХЕН. Кіраўнікі сілаў бясьпекі з болей за 40 краінаў сабралія ў нямецкім горадзе Мюнхен на штогадовую канфэрэнцыю, каб абмеркаваць магчымыя адказы на выклікі бясьпецы пасьля тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі – расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў і намесьнік міністра абароны ЗША Пол Волфавіц. Учора каля дзьвюх тысячаў дэманстрантаў пад антываеннымі лёзунгамі выступілі супраць канфэрэнцыі. Паводле паліцыі, 200 чалавек былі затрыманыя. На час канфэрэнцыі ўлады Мюнхену забаранілі масавыя акцыі пратэсту.
XS
SM
MD
LG