ВАРШАВА. Міністар замежных справаў Польшчы Цімашэвіч паведаміў, што краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, незадаволеныя ўмовамі прыняцьця іх у Эўразьвяз, рыхтуюцца выступіць з супольнай заявай у гэтым пытаньні. Міністры замежных справаў дзесяці краінаў у найбліжэйшым часе сустрэнуцца, каб абмеркаваць гэтая пытаньне. Краіны-кандыдаткі незадаволеныя пастановай Эўразьвязу аб абмежаваным памеры сельскагаспадарчых субсыдыяў для новапрынятых краінаў.