Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:28 ]  У Нью-Ёрку пачаўся Ўсясьветны Эканамічны Форум


НЬЮ-ЁРК. Сёньня ва ўмовах павышанай бясьпекі ў Нью-Ёрку пачаў працу Ўсясьветны Эканамічны Форум. Форум распачаўся дыскусіяй наконт спосабаў пабудовы больш эканамічна і сацыяльна бясьпечнага сьвету. Сярод амаль 3 тысячаў удзельнікаў – прэм’ер-міністры, бізнэсоўцы, рэлігійныя лідэры і зоркі шоў-бізнэсу. Упершыню за 31 год такі форум праводзіцца не ў Давосе, як звычайна, а ў Нью-Ёрку – на знак салідарнасьці з гэтым горадам пасьля падзеяў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG