ВАШЫНГТОН. Ярданскі кароль Абдула выказаў сёньня спадзяваньне, што Ізраіль і палестынцы ўрэшце стомяцца ад канфрантацыі і паспрабуюць знайсьці палітычнае вырашэньне, каб усталяваць мір. Кароль Абдула сустрэўся сёньня ў Вашынгтоне зь дзяржаўным сакратаром ЗША Паўэлам і абмеркаваў зь ім сытуацыю на Блізкім Усходзе і барацьбу з тэрарызмам.