Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  У Афганістане каля гораду Гардэз усю мінулую ноч адбываліся сутычкі


КАБУЛ. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі папрасіў Арганізацыю Аб’еднаных Нацыяў пашырыць мандат сілам міжнароднай бясьпекі, якія ў дадзены момант з мэтай усталяваньня бясьпекі патрулююць сталіцу Афганістану. Пакуль Карзаі выступаў у Нью-Ёрку, успыхнулі сутычкі ў афганскім горадзе Гардэз, сталіцы правінцыі Пактыя на поўдні ад Кабулу. Паводле мясцовай улады, каля 300 талібаў і баявікоў “Аль-Кайды” згрупаваліся паблізу ад гораду, атака на які верагодная. Афіцыйная асоба Абдул Валі сказаў, што сутычка адбылася паміж фракцыяй, якая падтрымлівае губэрнатара, і фракцыяй, якая ў апазыцыі да яго. Агенцтва Франс-Прэс гэтай раніцай перадало, што бой адбываўся ўсю ноч. Сілы ЗША знаходзяцца ў гэтым раёне і адсочваюць сытуацыю.
XS
SM
MD
LG