Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  Воіслаў Каштуніца заклікаў правесьці новыя выбары ў Сэрбіі


БЭЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Воіслаў Каштуніца заклікаў правесьці новыя выбары ў Сэрбіі. Каштуніца сказаў, што патрэбная новая канстытуцыя, бо паводле цяперашняга асноўнага закону рэспублікі, якІ патрабуе згоды і фэдэральнага і сэрбскага парлямэнтаў на правядзеньне выбараў, не магчыма праводзіць рэформы. Каштуніца ўсё больш і больш мае непаразуменьняў з сэрбскім прэм’ер-міністрам Зоранам Джынджычам. Заклік да правядзеньня выбараў можа стаць ходам, які прывядзе да ўлады ў Сэрбіі партыю Каштуніцы і заменіць 18-партыйную кааліцыю, якая схіляецца да пра-заходняй пазыцыі Джынджыча.
XS
SM
MD
LG