Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:37 ]  Ізраіль гатовы ўзнавіць мірныя перамовы з Сірыяй


КАІР. Сёньня перад адлётам у Эгіпет міністар абароны Ізраілю Біньямін Бэн-Эліязэр, маючы на ўвазе палестынскага лідара Ясіра Арафата сказаў, што ягоная краіна атданая справе міру, але ня мае партнэраў для вядзеньня перамоваў. У Каіры Эліязэр абмеркаваў з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам магчымасьці ўзнаўленьня мірных перамоваў на Блізкім Усходзе. Міністар назваў гэтае абмеркаваньне плённым і канструктыўным. Пры пасярэдніцтве Эгіпту Бэн-Эліязэр адправіў пасланьне Сірыі, у якім сказана, што Ізраіль гатовы ўзнавіць мірныя перамовы з гэтай краінай.
XS
SM
MD
LG