САН-ФРАНЦЫСКА. Тысячы людзей былі эвакуяваныя сёньня зь міжнароднага аэрапорту Сан-Францыска пасьля таго, як служба бясьпекі аэрапорту знайшла часцінкі выбуховых рэчываў у абутку чалавека, які зьбег і схаваўся ў натоўпе. Вядзецца пошук. Небясьпечныя рэчывы былі знойдзеныя пры правядзеньні асабістага кантролю. Адмыслоўцы не выключаюць, што гэтыя рэчывы маглі быць проста часткамі фейерверку ці пігулак нітрагліцэрыну, які ўжываецца пры хваробах сэрца.