Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:23 ]  Абнародваны плян сельскагаспадарчых датацыяў краінам-кандыдатам у Эўразьвяз


БРУСЭЛЬ. Эканамічны кіраўнічы ворган Эўразьвязу – Эўракамісыя, абнародавала сёньня прапановы, якія тычацца сельскагаспадарчых датацыяў у краінах-кандыдатах у сябры Зьвязу. Гэтыя краіны пасьля ўступленьня ў Зьвяз, будуць атрымліваць толькі чвэрць сельгасдатацыяў ад ўзроўню, прадугледжанага для старых сябраў арганізацыі. Гэтыя датацыі будуць паступова падвышацца да 2013 году, калі сельская гаспадарка ўсіх краінаў зьвязу будзе фінансавацца аднолькава. Гэтая формула стала вынікам кампрамісу паміж ранейшаю пазыцыяй кіраўніцтва Зьвязу і пажаданьнямі краінаў-кандыдатаў – Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі, Славеніі і Эстоніі. Субсыдыіі сельскай гаспадарцы зараз складаюць палову ўсіх выдаткаў супольнага бюджэту Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG