Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Прэзыдэнт ЗША перасьцярог народ, што вайна з тэрарызмам толькі пачынаецца


ВАШЫНГТОН. Вайна супраць тэрарызму яшчэ толькі пачынаецца– перасьцярог амэрыканскі народ прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш у пасланьні да абедзьвюх палатаў Кангрэсу ЗША. Паводле Буша, дзесяткі тысячаў людзей прайшлі навучаньне ў лягерах у Афганістане, і яны па-ранейшаму моцныя. Прэзыдэнт ЗША запэўніў, што расьцярушыць гэты, як ён выказаўся, “тэрарыстычны злачынны сьвет”, які існуе ў тузіне краінаў, уключна зь Філіпінамі, Босьніяй і Самалі. Ён зазначыў, што нацыям будзе дадзены шанец зьнішчыць тэрарызам самім, і ЗША ім будуць дапамагаць. Але, паводле амэрыканскага прэзыдэнта, “калі яны гэтага ня зробяць, то зробіць гэта Амэрыка”. Буш назваў “восьсю зла” Паўночную Карэю, Ірак і Іран, папярэдзіўшы, што іхная пагоня за ўззбраеньнем небясьпечная і ня будзе дапушчаная. Прамаўляў Буш перад палітычнай элітай у будынку Капітолію ва ўмовах надзвычайных захадаў бясьпекі. Прысутнічаў і віцэ-прэзыдэнт Дзік Чэйні, нягледзячы на засьцярогу, каб Буш і Чэйні не былі разам з на выпадак тэрарыстычнага нападу. У зале знаходзіўся таксама кіраўнік Афганістану Хамід Карзаі.
XS
SM
MD
LG