БЭЙРУТ. У Ліване адбываецца канфэрэнцыя міністраў замежных спарваў арабскіх краінаў, прысьвечаная барацьбе з тэрарызмам і іншым праблемам арабскага сьвету. Выступаючы на ёй, міністар замежных справаў Савудаўскай Арабіі прынц Наеф, заявіў, што змаганьне з усімі формамаі тэрору з’яўляецца сьвятым абавязкам мусульманаў і галоўнай задачай ягонай краіны. Нагадаем, што 15 з 19 тэрарыстаў, якія ажыцьцявілі тэрарыстычны напад на Нью Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня, былі грамадзянамі Савудаўскай Арабіі.