Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Міністэрства абароны ЗША не падцьвярджае і не абвяргае інфармацыі пра перагрупоўку жаўнераў Аль Кайды


КАБУЛ. Міністэрства абароны ЗША заявіла, што ня можа ні падцьвердзіць ні абвергнуць інфармацыі будучага губэрнатара афганскай правінцыі Пактыя Паджы Хана, пра тое што прыблізна 1200 жаўнераў тэрарыстычнай арганізацыі Аль Кайда перагрупаваліся ў гарах Паўдзённага Афганістану і рыхтуюцца працягваць змаганьне. Паводле словаў Хана, ён зьбіраецца накіраваць супраць аль-кайдаўцаў каля 6 тысячаў сваіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG