МЕНСК. Прадстаўнікі сілаў бясьпекі краінаў Садружнасьці незалежных дзяржаваў абмяркуюць сёньня ў беларускай сталіцы захады ў барацьбе з тэрарызмам. Паводле ІТАР-ТАСС, у нарадзе возьмуць удзел міністры ўнутраных справаў, генэральныя пракуроры і іншыя кіраўнікі ворганаў бясьпекі СНД.