ВАШЫНГТОН. Белы Дом паўтарыў, што ня будзе разглядаць утрымваных на базе ў Гуантанама талібаў і ваяўнікоў «Аль-Каіды» як ваеннапалонных, аднак да іх будуць ставіцца гуманна ў адпаведнасьці з прынцыпамі Жэнэўскай канвэнцыі. Амэрыканскі ўрад лічыць затрыманых удзельнікамі незаконных вайсковых фармаваньняў. Сьледчыя праводзяць допыты затрыманых для прадухіленьня новых нападаў. Статус ваеннапалоннага не дазваляе правядзеньне допытаў.