Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:48 ]  Прэм’ер-міністар Сэрбіі заявіў пра гатовасьць да ўсебаковага супрацоўніцтва з Гаагскім трыбуналам


БЯЛГРАД. Прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джындзіч заявіў пра гатовасьць да ўсебаковага супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам у справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Джындзіч нагадаў пра пагрозы Злучаных Штатаў і Эўразьвязу спыніць дапамогу Сэрбіі у выпадку ейнай адмовы выдаваць падазроных у ваенных злачынствах, а таксама адзначыў, што Югаславія дамагаецца інтэграцыі ў эўрапэйскія структуры. Цяперашні югаслаўскі лідар Ваіслаў Каштуніца лічыць, што выдача грамадзянаў міжнароднаму трыбуналу – антыканстытуцыйная.
XS
SM
MD
LG