Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:23 ]  Ва Ўзбэкістане праходзіць рэфэрэндум


ТАШКЕНТ. Грамадзяне Ўзбэкістану распачалі галасаваньне на сёньняшнім рэфэрэндуме ў пытаньні аб пашырэньні тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Удзельнікі рэфэрэндуму вырашаюць, ці не працягнуць 5-гадовы прэзыдэнцкі тэрмін да сямі гадоў. З крытыкай рэфэрэндуму ўжо выступілі Злучаныя Штаты і праваабарончыя арганізацыі, якія не спадзяюцца, што рэфэрэндум будзе свабодны і справядлівы. Цяперашні прэзыдэнт Іслам Карымаў, які кіруе Ўзбэкістанам яшчэ ад савецкіх часоў, быў пераабраны ў 2000 годзе ў выніку выбараў, якія ягоныя апанэнты называюць несправядлівымі. Прыхільнікі пашырэньня прэзыдэнцкага тэрміну цьвердзяць, што Карымаву неабходны дадатковы час, каб працягнуць распачатыя рэформы.
XS
SM
MD
LG