Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Былы кароль у сакавіку вяртаецца ў Афганістан


РЫМ. Сын былога караля Афганістану Мухамада Загір Шага Мірваіс паведаміў, што былы манарх плянуе вярнуцца ў Афганістан у сярэдзіне сакавіка. Ён сказаў у інтэрвію інфармацыйным агенцтвам, што Загір Шаг зьбіраецца ўзяць удзел у адзначэньні сьвята Наўруз 21 сакавіка. Паводле пляну, кіраўнік часовага афганскага ўраду Хамід Карзаі прыедзе па былога караля ў Рым, каб суправаджаць яго ў падарожжы ў Афганістан. Палітыкі некаторых краінаў лічаць, што былы кароль мог бы адыграць важную ролю ў аб’яднаньні афганскага грамадзтва пасьля больш чым двух дзесяцігодзьдзяў вайны. Пасьля перавароту 1973 году, калі яму давялося пакінуць каралеўскі пасад, Загір Шаг жыве ў Італіі.
XS
SM
MD
LG