Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:17 ]  Сёньня Індыя адзначае 52 гадавіну абвешчаньня рэспублікі


ДЭЛІ. Сёньня Індыя адзначае 52 гадавіну абвешчаньня рэспублікі. У Дэлі прайшоў традыцыйны вайсковы парад. Былі ўжытыя безпрэцэдэнтныя захады ў бясьпецы, якую трымалі больш як 60 тысячаў вайскоўцаў і паліцыянтаў. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф павіншаваў прэм’ер-міністра Індыі Атала Біхары Ваджпаі з Днём рэспублікі і выказаў спадзяваньне на хуткае ўнармаваньне адносінаў паміж дзвюма краінамі. Незадоўга да сьвята Іздыя правяла пасьпяховае выпрабаваньне ракеты сярэдняй дальнасьці, здольнай несьці ядзерную боегалоўку. Пакістан зганіў выпрабаваньне, праведзенае ў разгар крызысу вакол памежнага штату Кашмір.
XS
SM
MD
LG