Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:55 ]  Азэрбайджан і Расея пачалі працу ў справе вызначэньня лініі падзелу Касьпія


МАСКВА. Сёньня прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў сказаў, што перамовы, якія ён вёў у гэтым тыдні з прэзыдэнтам Расеі Владзімірам Пуціным, прагрэсуюць у бок падпісаньня пагадненьня ў справе падзелу Касьпійскага мора. Аліеў сказаў, што Азэрбайджан і Расея пачалі працу ў справе вызначэньня лініі падзелу Касьпія і заклікаў іншыя прыкасьпійскія краіны працягнуць працу ў гэтым накірунку. Правы на нафтавыя радовішчы Касьпійскага мора маюць Азэрбайджан, Казахстан, Туркменістан, Іран і Расея. Сустрэча на вышэйшым узроўні ў справе падзелу Касьпію, якая ўжо двойчы адкладалася, заплянаваная на красавік. Месцам правядзеньня абраны Туркмэністан. Сёньня ж Аліеў заклікаў Расею дапамагчы разьвязаць дзесяцігадовы канфлікт у справе Нагорнага Карабаху. Аліеў сказаў, што Расея можа адыграць тут вырашальную ролю.
XS
SM
MD
LG