Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:52 ]  У панядзелак у Вашынгтоне кіраўнік часовага ўраду Афганістану сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША


КАБУЛ. Сёньня, у пляне падрыхтоўкі да візыту ў Вашынгтон, кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай сустрэўся са сваімі міністрамі. Чакаецца, што ў панядзелак, у часе сустрэчы Карзая і прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша, увага будзе засяроджаная на рэканструкцыі Афганістану пасьля 20-гадовай вайны і антытэрарыстычнай кампаніі Злучаных Штатаў. Учора ў Вашынгтоне, пасьля перамоваў з часовым міністрам замежных справаў Афганістану Абдулахам Абдулахам, дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што ягоная краіна дапаможа аднавіць Афганістан пасьля таго, як там будзе скончана з талібамі і тэрарыстычнай сеткай “Аль-Кайды”.
XS
SM
MD
LG