Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:13 ]  Кофі Анан наведае Кабул


КАБУЛ. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў Кофі Анан сёньня наведае Кабул, дзе правядзе з кіраўніцтвам Афганістану перамовы наконт шляхоў стабілізацыі становішча ў краіне. Кофі Анан плянуе абмеркаваць магчымасьць павелічэньня колькасьці міжнародных сілаў бясьпекі ў Афганістане. Прадстаўнікі ААН выказалі занепакоенасьць наяўнасьцю ўзброеных груповак, якія маглі б пагражаць часоваму афганскаму ўраду і перашкаджаць адбудове краіны. Адмысловы пасланец ААН Фрэнсэск Вэндрэл запрапанаваў павялічыць кантынгент міжнародных сілаў бясьпекі да 30 тысячаў чалавек і разьмясьціць яго па ўсёй тэрыторыі Афганістану. Дагэтуль плянавалася разьмясьціць 4 з паловай тысячы чалавек пераважна ў Кабуле і ваколіцах.
XS
SM
MD
LG