ІСЬЛЯМАБАД. Генэральны сакратар ААН заявіў сёньня ў Ісьлямабадзе, што ён ацэньвае канфэрэнцыю донараў, што адбылася гэтым тыднем у Токіё, як пасьпяховую.
Ён таксама сказаў, што разьлічвае на даўгатэрміновую дапамогу Афганістану.
Анан сустрэўся зь міністрам замежных справаў Пакістану Абдулом Сатарам, пазьней увечары ён будзе мець перамовы з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам у спробе заахвоціць дыялёг паміж Індый і Пакістанам.
Анан, на шляху ў Афганістан, прыбыў у Ісьлямабад учора, празь дзень пасьля нападу на амэрыканскі інфармацыйны цэнтар у Калькуце. У арганізацыі нападу Індыя абвінавачвае пакістанскія службы бясьпекі. Пакістан абвяргае гэтыя абвінавачаньні.
Дзьве ядзерныя дзяржавы разьмясьцілі на супольнай мяжы вялікія вайсковыя кантынгэнты пасьля нападу на індыйскі парлямэнт у сьнежні летась..
Генэральна сакратар ААН