ДУШАНБЭ. Кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзаі выпраўляецца сёньня ў Душанбэ на перамовы з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым. Учора Карзаі наведаў Кітай, дзе абмеркаваў праблемы адбудовы сваёй разбуранай вайною краіны. Падчас нядаўняй канфэрэнцыі ў Токіё Кітай паабяцаў выдаткаваць на адбудову Афганістану мільён даляраў, што значна менш, чым абавязаліся выдзеліць іншыя краіны. Усяго краіны-донары паабяцалі выдаткаваць на адбудову Афганістану 4 з паловай мільярды даляраў, зь якіх 1 мільярд 800 тысячаў краіна атрымае ўжо сёлета.