Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Амэрыканскі таліб сёньня паўстане перад судом


ВАШЫНГТОН. Джон Уокер Лінд, амэрыканец, які ваяваў на баку талібаў, вярнуўся ў Злучаныя Штаты, каб паўстаць перад судом за змову з мэтай забойства сваіх суграмадзянаў за межамі краіны. Самалёт з 20-гадовым каліфарнійцам пад узмоцненай аховай прызямліўся на адным зь лётнішчаў у ваколіцах Вашынгтону. Сёньня ён паўстане перад акруговым судом у Александрыі, штат Вірджынія, дзе яго будуць судзіць за злачынную змову і дапамогу тэрарыстычнай сетцы «Аль-Каіда» пад кіраўніцтвам Усамы бін Лядэна. Калі Уокер будзе прызнаны вінаватым, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG