Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  У Індыі арыштаваныя 6 падазраваных у дачыненасьці да ўчорашняга тэракту ў Калькуце


ДЭЛІ. Індыйская паліцыя арыштавала шасьцёх чалавек, падазраваных у дачыненасьці да ўчорашняга абстрэлу амэрыканскага інфармацыйнага цэнтру ў Калькуце, у выніку якога 5 чалавек загінулі і каля 20 былі параненыя. Сярод затрыманых -- тры выкладчыкі мусульманскай рэлігійнай школы, і сваяк сябра радыкальнай ісьлямскай арганізацыі, якая ўзяла на сябе адказнасьць за ўчорашні тэракт. Індыя абвінаваціла ў дачыненьні да тэракту палестынскія спэцслужбы. Пакістан адхіляе гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG