Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:54 ]  ЗША заклікаюць Арафата спыніць палестынскі тэрор


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты зноў запатрабавалі ад палестынскага лідэра Ясіра Арафата спыніць антыізраільскія напады пасьля ўчорашняга тэрарыстычнага акту ў Ерусаліме. Больш за 20 чалавек былі параненыя, некаторыя зь іх вельмі цяжка, калі ўзброены палестынец распачаў учора страляніну з аўтамата ў Заходнім Ерусаліме. Тэрарыстычная групоўка «Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы», зьвязаная з Арафатавым рухам «Фатах», узяла на сябе адказнасьць за гэты акт. Гэты напад адбыўся неўзабаве пасьля таго, як ісьляміцкая групоўка «Хамас» абвясьціла, што будзе працягваць вайну супраць Ізраілю. Гэтая заява была адказам на забойства ізраільскімі вайскоўцамі чатырох ваяўнікоў «Хамасу» ў горадзе Наблюс на Заходнім Беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG