Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:44 ]  Пачынаецца апэляцыйны працэс у справе Локербі


КАМП-ЗЭІСТ (НІДЭРЛЯНДЫ). Сёньня пачынаецца апэляцыйны працэс у справе былога лібійскага сакрэтнага агента, асуджанага за наладжаньне выбуху ў самалёце над мясцовасьцю Локербі ў 1988 годзе. Абдэль Басэт аль-Мэграгі летась у студзені быў прызнаны вінаватым у выбуху над Локербі, у выніку якога загінула 270 чалавек. Другі падсудны лібіец – Аль-Амін Халіфа Фагіма быў апраўданы. Адвакаты Мэграгі паведамілі пра наяўнасьць новых сьведчаньняў былога ахоўніка на лётнішчы, паводле якога багажнае аддзяленьне было ўзламанае за некалькі гадзінаў да фатальнага рэйсу 21 сьнежня 1988 году. Дагэтуль судом было выяўлена, што бомба была закладзеная на Мальце ў самалёце рэйсу на Франкфурт, які далей ляцеў у Лёндан.
XS
SM
MD
LG