Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:43 ]  У Гаазе судзяць двух лідэраў басьнійскіх сэрбаў


ГААГА. Два былыя лідэры басьнійскіх сэрбаў паўстануць сёньня перад трыбуналам у Гаазе паводле абвінавачаньня ў генацыдзе. Былы віцэ-прэм’ер ураду басьнійскіх сэрбаў Радаслаў Брджанін і генэрал Момір Таліч абвінавачваюцца ў катаваньнях, забойствах і дэпартацыі харватаў і мусульманаў у паўночна-ўсходняй Босьніі на пачатку вайны ў 1992 годзе. Абвінавачаныя адыгрывалі ключавую ролю ў кампаніі этнічных чыстак на падкантрольнай сэрбам тэрыторыі, якая адбывалася пад кіраўніцтвам найбольш шуканых трыбуналам асобаў – кіраўніка ўраду Радавана Караджыча і кіраўніка збройных сілаў Раткі Младзіча.
XS
SM
MD
LG