ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат загадаў вызваліць з-пад арышту некалькіх сябраў фундамэнталісцкай радыкальнай групоўкі “Хамас”. Ён вымушаны быў зрабіць гэта пасля таго, як натоўп з амаль 5000 чалавек паспрабаваў захапіць паліцэйскі пастуранак, дзе ўтрымліваліся арыштаваныя.
Карэспандэнт агенцтва Франс-Прэс паведамляе, што да натоўпу выйшаў афіцэр палестынскай паліцыі і паказаў дэманстрантам паперу з загадам Арафата.
Тым часам, ізраільскае войска ў часе рэйду на Заходні Бераг Ярдану забіла пяцёх палестынцаў-сябраў “Хамасу”. Паведамляецца таксама, што ізраільскія вайскоўцы і танкі пакідаюць заняты ўчора палестынскі горад Тулькарм.