КАБУЛ. Прадстаўнік узброеных сілаў Афганістану абверг інфармацыю пра сутычкі на поўначы Афганістану паміж варагуючымі групоўкамі Паўночнага альянсу. Ён сказаў, што размова ідзе пра апэрацыі пошуку і знішчэньня рэшткаў аддзелаў талібаў у гэтым раёне краіны. Раней агенцтва “Ісьлямік прэс” паведаміла пра ўзброеныя сутыкненьні паміж злучэньнямі былога прэзыдэнта Афганістану Рабані і аднаго з ваенных лідэраў Паўночнага альянсу Дустума. Прадстаўнік Дустума, які займае пасаду намесьніка міністра абароны ў новым урадзе Афганістану, заявіў, што сутычкі сапраўды адбыліся, але зараз яны спыненыя.