Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Пасланец ААН на Блізкім Усходзе скрытыкаваў ваенны кантроль Ізраілю над палястынскім горадам Тулькарм


ЕРУСАЛІМ. Адмысловы пасланец ААН на Блізкім Усходзе Тэр’е Рэд-Ларсэн заявіў, што ўсталяваны сёньня Ізраілем ваенны кантроль над палестынскім горадам Тулькарм на Заходнім Беразе Ярдану зьяўляецца небясьпечнай эскаляцыяй, вынікам якой могуць стаць яшчэ большыя чалавечыя ахвяры. Рэд-Ларсэн выпусьціў адмысловую заяву, у якой утрымліваецца патрабаваньне, каб Ізраіль тэрмінова вывеў вайсковыя падразьдзяленьні і танкі з гораду . У горадзе уведзеная камэнданцкая гадзіна, выстаўленыя блёкпасты. Паводле заяваў ізраільскага камандаваньня, войскі застануцца ў горадзе да таго часу, пакуль ня знішчаць інфраструктуру тэрарыстаў. У выніку рэйду адзін палестынец забіты, ня меней як 4 чалавекі параненыя. Арыштаваныя каля 20 чалавек, сярод якіх тры актывісты радыкальнага руху Хамас , які працягвае ўзброеную барацьбу зь Ізраілем.
XS
SM
MD
LG