МАСКВА. Расейская тэлекампанія ТВ-6 сёньня атрымала судовую пастанову з патрабаваньнем у шасьцімесячны тэрмін зьлікідаваць кампанію.
Пастанова таксама абавязвае міністэрстава ў справах друку прыпыніць дзеяньне ліцэнзіі ТВ-6 на вяшчаньне.
Кіраўніцтва ТВ-6 заявіла, што будзе аспрэчваць дадзеную пастанову.
Разам з тым, выканаўчы дырэктар ТВ-6 Павал Карчагін пасьля сустрэчы зь міністрам друку Міхаілам Лесіным паведаміў, што рашэньне пра лёс ліцэнзіі тэлекампаніі, хутчэй за ўсё, будзе абвешчанае ў аўторак. У сваю чаргу, Лесін заявіў, што кіраўніцтва ТВ-6 само ўскладніла праблему, дабраахвотна не адмовіўшыся працягваць вяшчаньне.