Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  У Афганістане працягваюцца пошукі і затрыманьні талібаў і сяброў "Аль-Кайды"


КАНДАГАР. Паводле Гуль Агы – губэрнатара правінцыі Кандагар, што на поўдні Афганістану, лідар талібаў мула Мухамэд Амар хаваецца ў Афганістане і пошукі яго працягваюцца. У часе інтэрвію агэнству “Ройтар” Гуль Ага сказаў, што служба бясьпекі часовага афганскага ўраду і мясцовыя аддзелы спрабуюць адшукаць і затрымаць Мухамэда Амара. Гуль Ага адзначыў, што лідар талібаў, у спробе пазьбегнуць арышту, стала зьмяняе месца знаходжаньня. Тым часам пяцёра жаўнераў руху Талібан арыштаваныя ў часе спробы пранікнуць у Кабул. Адначасна зь імі былі арыштаваныя два таксісты. Паводле прадстаўніка мясцовай паліцыі, перад тым талібы хаваліся ў правінцыі Баглан, куды яны зьбеглі ад аддзелаў Паўночнай Кааліцыі. Ён адзначыў, што пакуль незразумела ці маюць затрыманыя дачыненьне да тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG