Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  На Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа прайшлі дэманстрацыі падтрымкі Арафата


РАМАЛАХ. Тысячы палястынцаў на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа правялі сёньня дэманстрацыю падтрымкі Ясіра Арафата. Удзельнікі акцыі зганілі крокі Ізраілю, які пры дапамозе танкаў і вайсковых аддзелаў блякаваў палястынскага лідара ў ягоным штабе ў месьце Рамалах. Палястынскія афіцыйныя асобы заявілі, што сёньня ў часе ўзброенай сутычкі з ізраільскімі вайскоўцамі пяцёра палястынцаў былі параненыя. Акцыі пратэсту пачаліся пасьля ўзмацненьня гвалту, калі ў часе рэлігійнага сьвята ў чацьвер палястынец-самагубца зьнішчыў шэсьць ізраільцаў. У адказ ізраільцы збамбавалі будынак палястынскай радыёстанцыі. У Дамаску ўзброенае крыло Дэмакратычнага Фронту Палястыны заклікала ўсе палястынскія групоўкі пачаць самагубчыя акцыі супраць Ізраілю. У Паласе Газа ваяўнічая арганізацыя “Іслямскі джыгад” ізноў адхіліла заклік Арафата да замірэньня і выступіла з пагрозамі далейшых нападаў, калі Ізраіль не адвядзе свае аддзелы і бронетэхніку ад офісу Арафата.
XS
SM
MD
LG