Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:46 ]  У панядзелак у Токіа распачнецца канфэрэнцыя ў справе аднаўленьня Афганістану


ТОКІА. У панядзелак у Токіа распачнецца двухдзённая канфэрэнцыя у праблемах аднаўленьня Афганістану. У ёй возьмуць удзел каля 60 краінаў. Сёньня кіраўнік часовага ўраду Афганістану Хамід Карзай, які таксама знаходзіцца ў Токіа, заявіў, што афганскі ўрад спадзяецца атрымаць вялікую грашовую дапамогу. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і Ўсясьветнага банку, на аднаўленьне краіны цягам наступных 10 гадоў спатрэбіцца 15 мільярдаў даляраў. Сёньня ў японскай сталіцы адбываецца прысьвечаная Афганістану міжнародная канфэрэнцыя няўрадавых арганізацыяў. Удзельнікі форуму мерацца распрацаваць выніковы дакумэнт у пытаньні прыярытэтаў пасьляваеннага разьвіцьця краіны і асноўных накірункаў міжнароднай дапамогі Афганістану. Сёньня ж, праз нядаўна адкрыты тунэль Саланг у Кабул прыйшоў канвой расейскіх грузавікоў са 140 тонамі гуманітарнае дапамогі.
XS
SM
MD
LG