Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:42 ]  У Токіё зьяжджаюцца ўдзельнікі канфэрэнцыі, прысьвечанай адбудове Афганістану


ТОКІЁ. Прадстаўнікі болей 60 краінаў і арганізацыяў зьяжджаюцца ў Токіё на канфэрэнцыю, прысьвечаную фінансавай дапамозе Афганістану ў адбудове разбуранай вайной краіны. З Савудаўскай Арабіі ў Японію вылецеў кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі. Учора Карзаі меў перамовы зь савудаўскім кіраўніцтвам, якое паабяцала аказаць істотную дапамогу Афганістану. У Токіё ўжо прыбыў дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Злучаныя Штаты паабяцалі “значны і маштабны” ўнёсак у Афганскі фонд адбудовы краіны. Аднак, аб’ём яго пакуль не паведамляецца. Міжнародныя фінансавыя інстытуцыі лічаць, што бліжэйшымі пяцьцю гадамі Афганістану запатрабуецца дапамога памерам 10 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG