САРАЕВА. Злучаныя Штаты прапануюць узнагароду памерам 5 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра месца знаходжаньня лідэраў басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча і Ратка Младзіча.
Міжнародны суд у Гаазе абвінавачвае іх у генацыдзе і ваенных злачынствах у часе вайны ў Босьніі на пачатку 90-х гадоў.
Расклееныя ў Сараеве абвесткі ўтрымліваюць нумар кантактнага тэлефону і электронная адрэса, куды можна даслаць інфармацыю.