Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  «Голас Палестыны» працягвае вяшчаньне


ЕРУСАЛІМ. Палестынскія ўлады абвясьцілі, што будуць працягваць вяшчаньне радыёстанцыі «Голас Палестыны», нягледзячы на тое, што сёньня ізраільскія сілы зьнішчылі асноўныя аб’екты станцыі ў горадзе Рамалагу на Заходнім Беразе Ярдану. Дырэктар «Голасу Палестыны» Басэм Абусумая паведаміў, што станцыя аднавіла вяшчаньне неўзабаве пасьля ізраільскай акцыі. Станцыя пачала вяшчаць з прыватных перадатчыкаў у дыяпазоне FM. Напад на станцыю быў яшчэ адным адказам Ізраілю на тэрарыстычны акт палестынца, які два дні таму застрэліў шэсьць і параніў трыццаць чалавек, якія спраўлялі сямейнае сьвята. Ізраіль абвінаваціў радыё ў перадачы правакацыйных матэрыялаў. Палестынскія ўлады абвяргаюць гэтыя абвінавачаньні. З пратэстам супраць нападу на радыёстанцыю выступіла арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў».
XS
SM
MD
LG