Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:37 ]  Ахвярамі вулькану ў Конга сталі 45 чалавек


ЛЁНДАН. Міжнародныя гуманітарныя арганізацыі рыхтуюцца выслаць дапамогу ва Ўсходнюю Афрыку, дзе сёньня адбылося вывяржэньне вулькану, у выніку якога 45 чалавек загінулі і каля 400 тысячаў засталіся без жытла. Брытанскі ўрад паабяцаў сёньня выдаткаваць каля трох мільёнаў даляраў на дапамогу ахвярам бедзтва ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Руандзе. Даслаць фінансавую дапамогу плянуюць і шэраг прыватных дабрачынных арганізацыяў. Вывяржэньне вулькану Ньірагонга ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга пачалося тры дні таму. Патокі лявы залілі цэнтар кангалескага гораду Гома, прымушаючы сотні тысячаў людзей уцякаць у суседнюю Руанду.
XS
SM
MD
LG