Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  45 чалавек загінулі пасьля выкіданьня вулькану ў Конга


ГОМА, КОНГА. Паведамляецца, што больш за 400 тысячаў жыхароў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пакінулі свае дамы з прычыны выкіданьня вулькану Нірагонга на ўсходзе краіны. Шырокая рака растопленай лавы пранеслася праз цэнтар усходнекангалескага гораду Гома, разбураючы ўсё на сваім шляху. Прадстаўнікі ААН паведамілі, што прынамсі 45 чалавек загінулі. Сотні тысячаў кангалесцаў уцякаюць у суседнюю краіну Руанда. ААН накіроўвае ў раён ліха гуманітарную дапамогу і выратавальнікаў.
XS
SM
MD
LG