Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  Суд у справе бомбаў у чаравіках


БОСТАН. Чалавек, абвінавачаны ў спробе падарваць самалёт трансатлянтычнага рэйсу бомбамі, схаванымі ў чаравіках, на паседжаньні Фэдэральнага суду ЗША ў Бостане прызнаў сябе невінаватым. Амэрыканскія праваахоўныя ворганы лічаць, што абвінавачаны Рычард Рэйд праходзіў падрыхтоўку ў тэрарыстычнай сетцы «Аль-Каіда». Рэйд абвінавачваецца ў спробе забойства і ў спробе ўжыцьця зброі масавага зьнішчэньня – выбуховых прыладаў, схаваных у ягоных чаравіках. У выпадку прызнаньня Рэйда вінаватым яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. У Лёндане двое братоў, якія сагналі афганскі самалёт, каб уцячы з-пад улады талібаў, былі сёньня асуджаныя на пяць гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG