Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:16 ]  Басьнійскі Гэльсынскі камітэт лічыць выдачу шасьцёх арабаў у ЗША парушэньнем правоў чалавека


САРАЕВА. Сёньня кіраўнік Басьнійскага Гэльсынскага камітэту Срб’ян Дзіздаравіч заявіў, што выдача Босьніяй Злучаным Штатам шасьці чалавек, якіх падазраюць у датычнасьці да тэрарызму – ёсьць выразным парушэньнем правоў чалавека. Дзіздаравіч сказаў, што няма доказаў, каб зьвязваць гэтых пяцёх алжырцаў і аднаго еменца з Усамам бін Лядэнам ці “Аль-Кайдай”. Перадача шасьці арабаў адбылася праз дзень пасьля таго, як басьнійскі суд вызваліў гэтых людзей у выніку недахопу доказаў іхнай віны. Паводле Вашынгтону, улады Босьніі-Гэрцагавіны і ЗША лічаць, што ўсе шасьцёра “усё яшчэ ўяўляюць істотную пагрозу”.
XS
SM
MD
LG