Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Заклікі ААН аб дапамозе Афганістану пакуль без адказу


КАБУЛ. Прэсавы сакратар пасланца ААН у Афганістане Ахмэд Фаўзі паведаміў сёньня, што заклік да міжнароднай супольнасьці аб надзвычайнай дапамозе спустошанай вайною краіне пакуль што застаецца без адказу. ААН была заклікаўшы выдзяліць Афганістану сродкі да таго часу, пакуль краіна атрымае сродкі ад донараў, што зьбяруцца на канфэрэнцыю на наступным тыдні. Паводле Фаўзі, донарскія сродкі могуць паступіць у Афганістан не раней, чым праз паўгода. Прадстаўнік вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Юсуф Хасан паведаміў, што за першыя два тыдні студзеня ў Афганістан вярнуліся 35 тысячаў уцекачоў. Усяго ад часу падзеньня ў лістападзе рэжыму талібаў у краіну вярнулася 47 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG