Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Пуцін абяцае зьменшыць гандлёвы дэфіцыт з Польшчай


ПОЗНАНЬ. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін паабяцаў сёньня зрабіць усё магчымае, каб зьменшыць велізарны дэфіцыт Польшчы ў гандлі з Расеяй. Выступаючы на бізнэс-форуме ў Познані, Пуцін запрапанаваў расейскую падтрымку ў аднаўленьні гандлёвага балянсу. Нягледзячы на нядаўнія пярэчаньні Расеі пашырэньню Эўразьвязу на ўсход, Пуцін заявіў, што магчымае далучэньне Польшчы да Эўразьвязу ў 2004 годзе можа стварыць новыя магчымасьці для супрацоўніцтва паміж абедзьвюма краінамі. Польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі таксама выступіў на форуме, заявіўшы, што моцныя эканамічныя сувязі з Расеяй стануць для Польшчы яшчэ больш важнымі ва ўмовах эўрапейскай канкурэнцыі.
XS
SM
MD
LG