ВАШЫНГТОН. Сёньня дэлегацыя Міжнароднага Чырвонага Крыжа наведае ваенна-марскую амэрыканскую базу ў Гуантанама каб ацаніць стан утрыманьня 80 палонных талібаў і ваяўнікоў арганізацыі «Аль-Каіда». Прэсавы сакратар пэнтагону Вікторыя Кларк паведаміла, што ўмовы ўтрыманьня вязьняў «вельмі гуманныя» і выказала спадзяваньне, што гэта пацьвердзяць і інспэктары з Чырвонага Крыжа. Учора праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch выказала занепакоенасьць з прычыны спосабу перавозкі зьняволеных у кайданках і з завязанымі вачмі – з Афганістану ў Гуантанама, а таксама тым, што яны ўтрымваюцца ў драцяных клетках. Прэсавы сакартар Белага Дому Ары Флэйшэр у адказ на гэта заявіў, што гэтыя ўмовы цалкам адпаведныя, бо зьняволеныя «вельмі небясьпечныя людзі».